Министерство юстиции Республики Беларусь
Министерство юстиции Республики Беларусь
Карта сайта
ру
О министерстве

Адрес
220004, г.Минск, ул.Коллекторная, 10

Т. +375-17-200-86-87, +375-17-200-97-55

E-mail kanc@minjust.by

Телефон доверия: 306-37-30

Схема проезда и режим работы
Приемные дни
Электронное обращение
Запись на прием
Министерство
Положение о Министерстве юстиции
Правовая основа деятельности
Руководство
История
Структура
Деятельность Министерства
Главные управления юстиции областных и Минского городского исполкомов
Областные суды
Международное сотрудничество
Новости
Нотариат
Апостиль
Лицензирование
Комиссия по имплементации международного гуманитарного права
Деятельность общественных объединений, фондов
Реестр третейских судей и постоянно действующих третейских судов
Общественный контроль за соблюдением прав осужденных
Экспертиза правовых актов
Единый государственный регистр
Опубликование сведений о ликвидации (прекращении деятельности) субъектов хозяйствования
Применение декрета №1
Журнал «Юстиция Беларуси»
Департамент по архивам и делопроизводству
Республиканский трудовой арбитраж
Центр судебных экспертиз и криминалистики
Административные процедуры
Каталог ресурсов
Проекты нормативных правовых актов
Семинары
Формы ведомственной отчетности
Либерализация экономической деятельности
Практический опыт реализации Декрета № 18
Год книги
Опрос
Удобна ли для восприятия информация, представленная в соответствующих подразделах раздела «Единый государственный регистр»?
Спасибо, Ваш голос принят!
Другие опросы
Президент Республики Беларусь
Совет Министров Республики Беларусь
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Права человека
БЕЛТА
Детский правовой сайт
Обзор нормативных правовых актов
нцзпи
Информация о либерализации экономической деятельности
Национальный центр интеллектуальной собственности
Главная   >   Министерство   >   Структура   >   Управление по вопросам некоммерческих организаций   >   Информация, касающаяся деятельности общественных объединений, фондов и других некоммерческих организаций   >   Сведения о политических партиях, зарегистрированных в Республике Беларусь
Сведения о политических партиях, зарегистрированных в Республике Беларусь

Назва:

Ліберальна-дэмакратычная партыя

Адрас:

222000, Мінская вобласць, Мінскі раён, в. Сёмкава, вул. Садовая, 89а

Кіраўнік:

Гайдукевіч Сяргей Васільевіч

Тэлефон:

503-11-61

Кіруючы орган:

Вышэйшы Савет

Мэты:

Пабудова парламенцкімі метадамі прававой дзяржавы з многаўкладнай эканомікай праз прапаганду ідэй лібералізма і ліберальнай дэмакратыі, прызнанне шматпартыйнасці, плюралізма поглядаў, гарантыі грамадзянскіх правоў і свабод, адмова ад насільных дзеянняў; стварэнне спрыяльных умоў для годнага жыцця кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, забяспячэння свабоднага развіцця яго асобы ў эканамічнай, палітычнай і культурнай галінах.

Дата стварэння:

05.02.94

Дата рэгістрацыі:

24.02.94

Дата перарэгістрацыі:

15.06.99

Рэгістрацыйны нумар:

025

 

Назва:

Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя

Адрас:

220000, г. Мінск, вул. Каліноўскага, 77-а, корп.Б, пак. 3.

Кіраўнік:

Александровіч Уладзімір Аляксандравіч

Тэлефон:

283-07-50

Кіруючы орган:

Савет

Мэты:

Садзейнічанне ўмацаванню эканамічна развітай, сацыяльна арыентаванай, стабільнай дзяржавы праз удасканаленне грамадскіх норм; аб'яднанне прагрэсіўных сіл Рэспублікі Беларусь для рэалізацыі сацыяльных праграм, якія спрыяюць росту духоўнага, культурнага і эканамічнага патэнцыялу беларускага народа; прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем у галіне выхавання падрастаючага пакалення, прапаганда ідэй грамадзянскасці, патрыятызма і здаровага ладу жыцця; далучэнне грамадзян да ўдзелу ў мясцовым самакіраванні, да рашэння сацыяльных задач, якія стаяць перад грамадствам.

Дата стварэння:

06.11.94

Дата рэгістрацыі:

09.12.94

Дата перарэгістрацыі:

13.09.99

Рэгістрацыйны нумар:

024

 

Назва:

Беларуская партыя "Зялёныя"

Адрас:

220029, г. Мінск, праспект Машэрава, д.9, к.109.

Кіраўнік:

Новікаў Алег Анатольевіч

Тэлефон:

+375-17-334-08-27

Кіруючы орган:

Цэнтральны савет

Мэты:

Стварэнне здаровага жыццевага асяроддзя для чалавека, сацыяльныя і прыродныя параметры якога забяспечваюць максімум магчымасцей для яго развіцця; развіцце духоўнасці, высокамаральных адносін да ўсяго жывога, фарміраванне і распаўсюджванне экалагічнага стылю мыслення на ўсе сферы жыцця людзей, у тым ліку і на палітычную; мір паміж народамі і дзяржавамі, забарона, а ў перспектыве і знішчэнне ядзернай, хімічнай і біялагічнай зброі, а таксама найболей жорсткіх відаў звычайнага ўзбраення.

Дата стварэння:

17.04.94

Дата рэгістрацыі:

03.06.94

Дата перарэгістрацыі:

30.09.99

Рэгістрацыйны нумар:

032

 

Назва:

Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай Згоды

Адрас:

220050, г. Мінск, вул. К.Маркса, 10

Выконваючы абавязкі кіраўніка:

Ермак Сяргей Уладзіміравіч

Кіруючы орган:

Савет

Мэты:

Пабудова цывілізаванай прававой дзяржавы, правядзенне дэмакратычных рэформ

Дата стварэння:

15.03.97

Дата рэгістрацыі:

21.05.97

Дата перарэгістрацыі:

30.09.99

Рэгістрацыйны нумар:

0014

 

Назва:

Беларуская аграрная партыя

Адрас:

220007, г. Мінск, вул. Фабрыцыуса, 7 «А»

Кіраўнік:

Русы Міхаіл Іванавіч

Кіруючы орган:

Цэнтральны савет

Мэты:

Усебаковы удзел членаў дадзенай партыі ў дзейнасці органаў дзяржаўнай улады і мясцовага самакіравання пасродкам делегавання сваіх прадстаўнікоў у гэтыя органы праз выбары; палітычная адукацыя і выхаванне грамадзян, фармаванне і развіццё іх свядомасці ў духу патрыятызму і дзяржаўнасці; выяўленне меркаванняў грамадзян па любых пытаннях грамадскага і палітычнага жыцця і давядзенне іх да ведама шырокай грамадскасці, органаў дзяржаўнай улады і органаў мясцовага самакіравання; удзел ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку ў выбарах; удзел у прыняцці і рэалізацыі праграм эканамічнага і сацыяльнага развіцця сяла; захаванне духоўных пачаткаў і маральных прынцыпаў народнага жыцця, развіццё шматвяковага патэнцыялу матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага сяла.

Дата стварэння:

13.06.92

Дата рэгістрацыі:

13.07.92

Дата перарэгістрацыі:

22.09.99

Рэгістрацыйны нумар:

034

 

Назва:

Рэспубліканская партыя

Адрас:

220082, г. Мінск, вул. Прытыцкага, д. 34

Кіраўнік:

Белазор Уладзімір Якаўлевіч

Тэлефон:

216-91-38

Кіруючы орган:

Цэнтральнае праўленне

Мэты:

Адраджэнне і стварэнне моцнай, суверэннай, гуманнай, дэмакратычнай беларускай дзяржавы з дастатковай ступенню інтэграцыі з рэспублікамі былога Саюза ССР і краінамі Захаду, забяспячэнне высокага стандарта якасці жыцця чалавека; стварэнне эканомікі на прынцыпова новай аснове, якая грунтуецца на рыначных механізмах і якая забяспечвае рэальнае напаўненне палітычнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь і дабрабыту яе народа; няўхільнае прытрымліванне правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь.

Дата стварэння:

12.03.94

Дата рэгістрацыі:

25.05.94

Дата перарэгістрацыі:

30.09.99

Рэгістрацыйны нумар:

030

 

Назва:

Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя - БНФ

Адрас:

220005, г. Мінск, праспект Машэрава, 8

Кіраўнік:

Пазьняк Зянон Станіслававіч

Тэлефон:

285-34-70, 261-36-74

Кіруючы орган:

Сойм

Мэты:

Усталяванне дэмакратычнага грамадства і пабудова моцнай беларускай дзяржавы

Дата стварэння:

26.09.99

Дата рэгістрацыі:

28.02.2000

Рэгістрацыйны нумар:

0018

 

Назва:

Партыя БНФ

Адрас:

220012, г. Мінск, вул. Чарнышэўскага, 3, п.39

Кіраўнік:

Янукевіч Аляксей Антонавіч

Тэлефон:

 

Кіруючы орган:

Сойм

Мэты:

Ажыццяўленне Праграмы Грамадскага аб'яднання "БНФ "Адраджэньне" шляхам удзелу ў фармаванні органаў дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь

Дата стварэння:

30.05.93

Дата рэгістрацыі:

19.08.93

Дата перарэгістрацыі:

30.09.99

Рэгістрацыйны нумар:

028

 

 

Назва:

Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці

Адрас:

220012, г. Мінск, зав. Калінінградскі, 17, пак. 21

Кіраўнік:

Задняпраны Васіль Васільевіч

Тэлефон:

280-48-07, 280-66-11, 290-96-44, 290-96-45

Кіруючы орган:

Палітсавет

Мэты:

Стварэнне грамадства эканамічнага дабрабыту і сацыяльнай справядлівасці

Дата стварэння:

26.06.93

Дата рэгістрацыі:

18.08.93

Дата перарэгістрацыі:

18.06.99

Рэгістрацыйны нумар:

022

 

Назва:

Беларуская партыя левых "Справядлівы свет"

Адрас:

220012, г. Мінск, зав. Калініна, 12, пак. 312

Кіраўнік:

Калякін Сяргей Іванавіч

Тэлефон:

281-68-13, 292-25-73

Кіруючы орган:

Цэнтральны Камітэт

Мэты:

Аб'яднанне і палітычнае развіцце работнікаў наемнай працы для дасягнення поўнага вызвалення ад эксплуатацыі ва ўсіх яе відах і пабудова бяскласавага грамадства сацыяльнай справядлівасці

Дата стварэння:

07.12.91

Дата рэгістрацыі:

26.05.92

Дата перарэгістрацыі:

05.07.99

Рэгістрацыйны нумар:

036

 

Назва:

Аб'яднаная грамадзянская партыя

Адрас:

220123, г. Мінск, вул. В.Харужай, 22, офіснае памяшканне № 38

Кіраўнік:

Лябедзька Анатоль Уладзіміравіч

Тэлефон:

289-50-09

Кіруючы орган:

Нацыянальны камітэт

Мэты:

Садзейнічанне стварэнню грамадзянскай супольнасці і прававой дзяржавы на падставе свабодных рынкавых адносін, прыярытэту правоў чалавека, агульначалавечых каштоўнасцяў і плюралізму па ўсіх напрамках развіцця грамадства; абарона правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян Беларусі ў межах дзеючага заканадаўства, садзейнічанне стварэнню ўмоў для павышэння ўзроўню жыцця грамадзян шляхам рашучага рэфармавання эканомікі, інтэграцыі рэспублікі ў міравое эканамічнае супольніцтва.

Дата стварэння:

01.10.95

Дата рэгістрацыі:

28.11.95

Дата перарэгістрацыі:

30.07.99

Рэгістрацыйны нумар:

026

 

Назва:

Беларуская патрыятычная партыя

Адрас:

220089, г. Мінск, вул. Папаніна, 7, пак. 107.

Кіраўнік:

Улаховіч Мікалай Дзмітрыевіч

Тэлефон:

226-32-60

Кіруючы орган:

Савет

Мэты:

Садзейнічанне пабудове сацыяльна справядлівага грамадства; садзейнічанне утварэнню абнаўленнага саюза брацкіх народаў і ў першую чаргу Расіі, Беларусі, Украіны; падтрымка Прэзідэнта ў яго намаганнях па выкананню прадвыбарнай праграмы і неадкладных мер па вываду Беларусі з крызісу; абарона нацыянальных інтарэсаў, гонару і годнасці Айчыны ва ўсіх сферах.

Дата стварэння:

08.10.94

Дата рэгістрацыі:

10.11.94

Дата перарэгістрацыі:

25.08.99

Рэгістрацыйны нумар:

006

 

Назва:

Партыя "Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада"

Адрас:

220013, г. Мінск, вул. Кульман, 4

Кіраўнік:

Шушкевіч Станіслаў Станіслававіч

Тэлефон:

226-74-37

Кіруючы орган:

Цэнтральная рада

Мэты:

Стварэнне гуманнага, дэмакратычнага грамадства на аснове шматукладнай эканомікі і разнастайнасці партыйных структур; прававая і сацыяльная ахова чалавека працы; сцвярджэнне прынцыпаў свабоды асобы, сацыяльнай справядлівасці і салідарнасці.

Дата стварэння:

15.02.98

Дата рэгістрацыі:

27.05.98

Дата перарэгістрацыі:

30.08.99

Рэгістрацыйны нумар:

033

 

Назва:

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)

Адрас:

220095, г. Мінск, праспект Ракасоўскага, д. 52/1, пам. 241А.

Кіраўнік:

Ляўковiч Анатоль Iосiфавiч

Тэлефон:

346-86-94

Кіруючы орган:

Цэнтральны Камітэт

Мэты:

Пабудова салідарнага грамадства на прынцыпах свабоды, роўнасці, сацыяльнай справядлівасці, дэмакратыі і прыярытэту права; пабудова незалежнай дэмакратычнай прававой і сацыяльнай Беларускай дзяржавы - раўнапраўнага суб'екта еўрапейскай і сусветнай супольнасці.

Дата стварэння:

29.06.96

Дата рэгістрацыі:

29.01.97

Дата перарэгістрацыі:

09.09.99

Рэгістрацыйны нумар:

035

 

Назва:

Камуністычная партыя Беларусі

Адрас:

220029, г. Мінск, вул. Чычэрына, 21, пак. 412

Кіраўнік:

Голубева Таццяна Генадзьеўна

Тэлефон:

293-48-88, 293-43-11

Кіруючы орган:

Цэнтральны камітэт

Мэты:

Арыентацыя грамадства на сацыялістычны шлях развіцця, які вядзе да будаўніцтва грамадства сацыяльнай справядлівасці, заснаванага па прынцыпах калектывізма, свабоды і роўнасці, выступае за народаўладдзе; умацаванне беларускай дзяржаўнасці; аднаўленне на дабравольнай падставе дзяржаўнага саюза народаў, якія раней уваходзілі ў Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.

Дата стварэння:

02.11.96

Дата рэгістрацыі:

21.11.96

Дата перарэгістрацыі:

09.09.99

Рэгістрацыйны нумар:

029

На главную
© 2007—2011 Министерство Юстиции Республики Беларусь